Суд на поўдні В’етнама прысудзіў у панядзелак трох вядомых блогераў, якіх абвінавачваюць ва антыўрадавай прапагандзе, да турэмнага зняволення на тэрмін ад 4 да 12 гадоў.

Нгуен Ван Хай быў прысуджаны да 12 гадоў пазбаўлення волі, жанчына-паліцэйская, якая стала дысідэнтам, Ta Фонг Тан атрымала 10 гадоў, а Фан Тхань Хай, адзіны з абвінавачаных, хто прызнаў сваю віну, асуджаны на 4 гады турмы.

Іх арышты раней падвергнуліся крытыцы з боку праваабарончых груп, заходніх урадаў і Камісіі ААН па правах чалавека.

Блогеры абвінавачваліся ў размяшчэнні некалькіх дзясяткаў артыкулаў на сайце Free Journalists Club, заснавальнікамі якога з’яўляюцца. У сваіх матэрыялах яны выкрывалі карупцыю і несправядлівасць, а таксама крытыкавалі знешнюю палітыку ўрада В’етнама.

Два тыдні таму прэм’ер-міністр В’етнама Нгуен Тан Зунг загадаў зачыніць усе палітычныя інтэрнэт-блогі і забараніў дзяржслужачым іх чытаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?