«Галоўны штуршок, галоўная прыкмета, галоўны грунт, чаму так адбылося — вырасла новае пакаленне. Яно вырасла ў рабстве, але быў ужо інтэрнэт, была інфармацыя, былі нейкія магчымасці займацца бізнэсам там прымітыўным, нейкія ай-ці. Гэта было пакаленне, якое было лепш інфармаванае, мела большыя прэтэнзіі. Гэта вельмі важна. І вось гэтае пакаленне ўбачыла, што палітыка, якую праводзіць гэты рэжым, не дасць магчымасць рэалізавацца.

І першым такім важным ударам стаў дурацкі закон аб дармаедах. Тады пайшлі дэманстрацыі, таму што гэта абсалютна дурацкі закон.

Вельмі шмат людзей, якія працавалі на Захадзе, зараблялі нейкія грошы, прыязджалі, займаліся нейкай творчай працай… Гэта быў вельмі подлы наступ на свабоду чалавека, бо чалавека няможна прымушаць працаваць.

Потым другі аспект — гэта кавід.

Калі пачаўся кавід, людзі ўбачылі, што Лукашэнку напляваць на ўсіх, на ўсю нацыю. Ён пра гэта адкрыта гаварыў: ніякога кавіду няма, піце гарэлку, трактарам лячыцеся, усялякія свае трызненні паранойныя гаварыў. І людзі гэта ўбачылі. Гэта сур’ёзна, бо гэта была пагроза ўсім людзям. Бальніцы былі перапоўненыя, людзі баяліся, не ведалі, што гэта такое. Кожны баяўся памерці. У сем’ях пачалі потым паміраць. А гэты гаворыць такія рэчы… І многія ўбачылі, што ён вар’ят. І ў асноўным больш маладое пакаленне. І гэты кавід — гэта было вырашальным.

І той «крыжалом» — гэта знакавая сітуацыя. Людзі проста ўбачылі, што нічога святога ж няма. Крыжы пачаў ламаць! А я як веруючы чалавек бачыў, што гэта быў знак, што тут ужо пачнецца справа сур’ёзная.

Дык вось кавід, акрамя таго, што людзі ўбачылі, што гэта параноік, якому напляваць на ўсіх, што ён нікому не дапаможа, яны пачалі аб’ядноўвацца і памагаць сабе самі.

Не Міністэрства аховы здароўя, а беларусы падтрымлівалі лекараў, медыцынскія ўстановы, збіралі лекі, збіралі грошы, ратавалі адзін аднаго. Нацыя аб’ядналася супраць кавіда. Вось што было сама важнае.

І гэта адбылося ў пачатку 2020 года. І ў гэты час — вось гэтая правакацыя з гэтымі выбарамі. Тут людзі ўжо былі гатовыя. Гатовыя да чаго? — Супраць Лукашэнкі.

Не было ж нікога, яны не ведалі каго-што абіраць, але Лукашэнку ім ужо не трэба было. Хоць за што, хоць за каня, але Лукашэнку не трэба. Бальшыня людзей ужо так думала. Гэта не праяўлялася, гэта было скрыта, але выбары гэта раскрылі. Вось што было штуршком.

Вільня, перапахаванне каліноўцаў паказала, на якім узроўні людзі ўжо жывуць. Людзі жывуць нацыянальнымі сімваламі. Туды паехала пераважна моладзь.

Кавід паказаў, што ёсць галоўная перашкода і што трэба рабіць. І гэта дало аналіз для Масквы ўбачыць, што калі яны нешта не зробяць — яны страцяць Беларусь. І яны зрабілі…», — паразважаў палітык.

Чытайце таксама:

«Я ж думаў, што гавару па-руску, а мяне ні ў водны тэатральны не ўзялі». Зянон Пазняк — пра юнацтва, мемы пра сябе і як паставіў Лукашэнку на месца

Тры памылкі Пазняка, у выніку якіх гісторыя Беларусі пайшла так, як пайшла

Ці магла б Беларусь стаць незалежнай без Пазняка?

Клас
50
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
7