Скрыншот відэа Пул №3

Скрыншот відэа Пул №3

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, што прыляцеў учора ўвечары ў Пекін, прыбыў да Дома народных сходаў. Сі Цзіньпін чакаў расійскага прэзідэнта на плошчы, дзе стаяла ганаровая варта, піша РБК.

Пуцін прыехаў да месца правядзення сустрэчы на аўтамабілі Taurus. Ён і Сі Цзіньпін паціснулі адзін аднаму рукі, а затым павіталі дэлегацыі дзвюх краін.

Пасля гэтага Пуцін і старшыня Кітая падняліся на спецыяльны памост з тэнтам, адкуль сталі назіраць за выступам вайсковага аркестра Народна-вызваленчай арміі Кітая. На цырымоніі выканалі гімны Расіі і Кітая ў адпаведнасці з пратаколам.

Цырымонія доўжылася каля 15 хвілін. Пасля яе завяршэння Пуцін і Сі Цзіньпін прайшлі ў Дом народных сходаў па чырвонай дывановай дарожцы, рассцеленай па плошчы. Там яны зрабілі сумеснае афіцыйнае фота.

Падчас візіту ў Пуціна запланаваныя перамовы з Сі Цзіньпінам як у вузкім, так і ў пашыраным складзе.

Чытайце таксама:

«Турнэ паказала, што Еўропу ён не лічыць самастойным гульцом і не гатовы здаваць Пуціна». Як Сі Цзіньпін з'ездзіў у Еўропу

Чаму Сі Цзіньпін пачаў свой візіт у Еўропу з Францыі і як яго сустрэў Макрон

Сі: КНР мае намер працаваць з Францыяй для «вырашэння ўкраінскага крызісу»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
8