Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа

Юрай Цінтула — аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў, які жыве ў горадзе Левіцы. Акрамя пісьменніцтва, ён таксама актывіст ліберальнай партыі «Прагрэсіўная Славакія».

У 2016 годзе Цінтула працаваў ахоўнікам у гандлёвым цэнтры, і на яго напаў ды збіў нецвярозы мужчына, які зладзіў дэбош у супермаркеце. Пасля гэтай гісторыі пра яго пісалі газеты і рабілі рэпартажы мясцовыя тэлеканалы. Дарэчы, як сцвярджаецца, менавіта з часоў працы ў прыватнай ахоўнай кампаніі Юрай Цінтула меў права на нашэнне зброі. 

Афіцыйна праваахоўныя органы Славакіі пакуль не раскрывалі асобы стралка. Цяпер падазраваны ў замаху на Фіца знаходзіцца пад вартай, ягонай справай займаецца Нацыянальнае крымінальнае агенцтва Славакіі.

Чытайце таксама:

«Роба, ідзі сюды». Прэм'ера Славакіі будуць тэрмінова апераваць пасля замаху

Замах на прэм'ера Славакіі — яго стан вельмі цяжкі

Паплечнік Фіца выйграў прэзідэнцкія выбары ў Славакіі. Ён супраць вайсковай дапамогі Украіне

Клас
18
Панылы сорам
14
Ха-ха
3
Ого
18
Сумна
5
Абуральна
8