У Мінску на ўчастку № 470 (Кальварыйская акруга № 104) камісія ўчора вывесіла афіцыйны пратакол, у якім указаная яўка выбаршчыкаў у 25,7%, паведамляе ucpb.org.

Усяго выбаршчыкаў на ўчастку — 1653 чалавекі, прагаласавала ўсяго (з улікам датэрміновага галасавання) — 425 чалавек. Гэта 25,7%.

Пратакол быў сфатаграфаваны назіральнікам Змітром Нікіціным увечары 23 верасня пасля падліку галасоў.

Цікава і тое, што

з гэтых 25% амаль палова — гэта людзі, загнаныя на датэрміновае галасаванне. У дзень жа выбараў на ўчастак прыйшло толькі 15% людзей.

Яшчэ звяртае ўвагу, што сярод тых, хто прыйшоў на выбары насуперак закліку лідараў незалежнага грамадства да байкоту, вялікая доля прагаласавала супраць кандыдата ад уладаў Савановіча. На гэтым участку кандыдат ад уладаў не набірае 50% галасоў, а істотная доля выбарцаў — той апалітычнай часткі выбарцаў, што ходзіць на галасаванне па прывычцы — падтрымала незалежную кандыдатку Караткевіч.

Шкада толькі, што сумлення пры падліку хапіла мала каму са старшынь выбарчых камісій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?