Былая жонка Кака Караліна Селіку сказала пра былога мужа: «Ён ніколі не здраджваў мне, ён заўсёды добра да мяне ставіўся, ён падарыў мне выдатную сям'ю, але я не была шчаслівая, чагосьці не хапала».

Бразілец адрэагаваў на яе словы і даў па іх разгорнуты каментар.

«У 2015 годзе я быў жанаты, і мая жонка ў той час вырашыла, што больш не хоча быць замужам. Яна сказала мне: «Я нешчаслівая і звязваю гэта з шлюбам».

Я быў за мяжой, жыў у Злучаных Штатах, і яна папрасіла дазволу вярнуцца ў Бразілію, яе словы былі такімі: «Я хачу вярнуцца ў Бразілію, я хачу там жыць і я больш не хачу быць замужам».

Пасля я прачытаў кнігу пад назвай «Вогнетрывалы», гэта выдатная кніга і я рэкамендую яе ўсім, у каго ёсць праблемы ў шлюбе. Я зрабіў усё, каб разводу не адбылося, таму што для хрысціяніна тут узнікае канфлікт: нас вучаць, што хрысціянін не павінен ажаніцца, каб потым развесціся. Таму я сказаў, што буду змагацца, пакуль мне хапае сіл.

Але настаў момант, калі яна настаяла на сваім і сказала: «Я не хачу працягваць, я проста не хачу». А потым яна вярнулася ў Бразілію, падпісала дакументы пра развод, і мы развяліся ў снежні 2015 года.

На гэтым гісторыя заканчваецца. У нас двое выдатных дзяцей, Лука і Ізабэла. Я заставаўся халасцяком цягам года, спрабуючы ўсвядоміць сітуацыю і ператравіць яе як хрысціянін, размаўляючы з пастарамі, таму што Біблія кажа, што разводзіцца нельга.

Але я зразумеў, што калі ты хрысціянін, ты шукаеш Бога і хочаш захаваць адносіны, але твой сужэнец гэтага не хоча, вы кажаце: «Амін», — і разыходзіцеся з мірам. Ты не павінен фарсіраваць падзеі, ты не можаш прымусіць каго-небудзь застацца з табой», — сказаў Кака.

Чытайце таксама:

«Баер» з Леверкузэна ўпершыню ў сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Германіі па футболе

Скандал у турэцкім футболе: «Фенербахчэ» сарваў Суперкубак, пакінуўшы поле праз 50 секунд пасля пачатку гульні

Звольнены Хацкевіч атрымае кампенсацыю ад польскага клуба

label.reaction.like
21
label.reaction.facepalm
21
label.reaction.smile
8
label.reaction.omg
9
label.reaction.sad
20
label.reaction.anger
13