Сустрэча Джонсана з Ціханоўскай 7 сакавіка 2023 года. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Сустрэча Джонсана з Ціханоўскай 7 сакавіка 2023 года. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

— Вы сустракаліся са Святланай Ціханоўскай. На вашу думку, яна можа стаць тым чалавекам, які зможа дамагчыся дэмакратычных пераменаў у Беларусі?

— Думаю, так. Яна выдатны чалавек. Для мяне было вялікім гонарам пазнаёміцца з ёй. Я думаю, што вельмі важна, што Пуцін не змог уцягнуць Беларусь у вайну супраць Украіны так, як ён спадзяваўся. Я падазраю, што ён ведае, што насамрэч многія беларусы на баку Украіны, яны лічаць, што не варта тэрарызаваць краіну толькі таму, што яна сама выбірае свой лёс, хоча абіраць сваіх лідараў і мець сваю дэмакратыю.

Таму, я думаю, тое, што робіць Святлана і яе каманда, працягваючы размаўляць з заходнімі лідарамі, працягваючы расказваць пра тое, што насамрэч адбываецца ў Беларусі, вельмі важна.

Адна з прычын, па якой мне так хацелася пагаварыць з вамі, заключаецца ў тым, што я не думаю, што на Захадзе дастаткова дасведчаныя адносна таго, што адбываецца ў Беларусі і наколькі важная будучыня Беларусі.

— Калі б вы былі грамадзянінам Беларусі, вы б прагаласавалі за Святлану Ціханоўскую?

— Адназначна прагаласаваў бы.

Аднойчы, калі я быў мэрам Лондана, я паехаў у Нью-Ёрк, каб сустрэцца з маім старым сябрам, Майклам Блумбергам, які тады балатаваўся ў трэці раз на пасаду мэра. І я сказаў яму: «Як наконт таго, каб я падтрымаў цябе? Калі я зраблю заяву СМІ ў падтрымку цябе?»

А ён падумаў некаторы час і адказаў, што ў цэлым не пярэчыў бы, калі б я падтрымаў яго апанента, гэта магло б быць больш выгадна з электаральнага пункту гледжання (смяецца).

Але ў кожным разе я думаю, што Святлана — фантастычная. Яна выйграла выбары, праўда?! Я б падтрымаў кандыдата ад дэмакратаў, вядома. 

Чытайце таксама:

Борыс Джонсан папрасіў $1 мільён за інтэрв'ю Такеру Карлсану

Джонсан прагназуе, што менавіта Трамп дасць украінцам тое, што трэба для перамогі

Борыс Джонсан згадаў палітвязняў Беларусі і падтрымаў кампанію па іх вызваленні

Клас
33
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4