Міхаіл Фаменка. Фота: ua.tribuna.com

Міхаіл Фаменка. Фота: ua.tribuna.com

Міхаіл Фаменка памёр сёння а 7-й раніцы. Прычына — анкалогія, паведамляе ўкраінская «Трыбуна».

Фаменка гуляў за кіеўскае «Дынама» У складзе кіяўлян тройчы станавіўся чэмпіёнам СССР, двойчы выйграваў Кубак СССР, у 1975-м прымаў Кубак уладальнікаў Кубка УЕФА і Суперкубак УЕФА.

Са зборнай СССР быў сярэбраным прызёрам Еўра-1972, бронзавым прызёрам Алімпіяды-1976.

Трэніраваў шэраг клубаў і зборных. У 1993 прывёў «Дынама» да першага чэмпіёнства Украіны, тады ж выйграў Кубак Украіны, у 2001 выводзіў Кіеўскі ЦСКА ў фінал Кубка Украіны.

Узначальваў зборную Украіны з 2012 па 2016 год, выводзіў каманду на Еўра-2016. Пасля ўдзелу ў турніры завяршыў кар'еру.

Чытайце таксама:

Падчас футбольнага матча першай лігі гулец страціў прытомнасць, яго забрала хуткая

12-гадовы беларускі футбаліст зрабіў выбар паміж «Рэалам» і «Барселонай»

14 гульцоў «Сочы» атруціліся ў Грозным перад матчам з «Ахматам». Іх усё роўна прымусілі гуляць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
0