Кілер падпільнаваў 42-гадовага капітана 2-га рангу на ранішняй прабежцы каля спарткомлексу «Алімп» і чатыры разы стрэліў яму ў спіну і грудзі. У выніку Ржыцкі памёр на месцы, а забойцу ўдалося ўцячы.

Верагодна, кілер даўно сачыў за Ржыцкім, ведаў яго маршруты, а таксама спецыяльна выбіраў месца, дзе няма камер назірання. Цяпер супрацоўнікі расійскай паліцыі праглядаюць відэа, атрыманыя з прылад на найбліжэйшых будынках, але пакуль ніякіх зачэпак не выяўлена.

Раней Ржыцкі таксама камандаваў падводнай лодкай «Краснадар», а да гэтага — падводнай лодкай «Алроса». У Кіеве яго абвінавачвалі ў запуску ракет «Калібр» па тэрыторыі Украіны.

Паводле інфармацыі камандавання Паветраных сіл УСУ, менавіта з гэтай падлодкі быў нанесены ўдар па Вінніцы 14 ліпеня 2022 года. У выніку загінулі 27 чалавек, у тым ліку трое дзяцей, сярод якіх 4-гадовая дзяўчынка з сіндромам Даўна Ліза Дзмітрыева, забітая на месцы. 

Чытайце таксама:

Журналістам удалося дакладна ацаніць страты Расіі падчас поўнамаштабнай вайны з Украінай

Клас
83
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1