Вадзім Гурман

Ад пераахаладжэння ў штрафным ізалятары ў Вадзіма нават здарылася брадзікардзія (стан сэрцавай цягліцы, калі частата яе скарачэнняў складае меней за 60 удараў за хвіліну).

Акрамя гэтага, паводле былога вязня, супрацоўнікі калоніі некалькі дзён таму збівалі хлопца нагамі цягам шасці гадзін, а потым халоднай вадой прыводзілі яго да свядомасці. 

Вадзіма Гурмана арыштавалі 11 жніўня 2020 года. Яго абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 364 (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

8 лютага 2021 года ў судзе Маладзечанскага раёна суддзя Вольга Дубовік прысудзіла Гурману тры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

У Гурмана яшчэ да зняволення быў вельмі кепскі зрок. У яго была неаперабельная атрафія зрокавых нерваў абодвух вачэй: адно вока бачыла на 12%, другое — на 23%. Кожныя чатыры месяцы ён мусіць знаходзіцца на абследаванні: інакш да 30 год яму прагназавалі поўную слепату. Да таго ж, Вадзім баксёр, і ў яго было адпластаванне сятчаткі. 

Чытайце таксама:

«Сёння вы пасадзілі невінаватага і разбурылі яго сям’ю». Жыхара Маладзечна Вадзіма Гурмана асудзілі на 3 гады і 6 месяцаў за падзеі 9 жніўня

Чалавек, які толькі прайшоў Акрэсціна, расказаў, што такое каруселі

«Сказалі проста ў твар, хто мяне здаў». Былыя палітвязні расказваюць, як сукамернікі становяцца стукачамі і ці ёсць даносчыкі сярод палітычных

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
16