Фота Надзеі Бужан
Сёння работнікі розных прадпрыемстваў, настаўнікі, праграмісты, музыканты, студэнты выходзяць на акцыі салідарнасці.
У Мінску пратэстуюць работнікі МАЗа, МАПІДа, работнікі метро, настаўнікі, музыканты, дактары. Яны збіраюцца на сваіх прадпрыемствах, у цэнтры горада, у раёнах.
Пратэстуюць у Гродне, Брэсце. Жлобіне, Наваполацку, Лідзе іншых гарадах.
Людзі патрабуюць: «Сыходзь»
Так работнікі метро выйшлі на плошчу Незалежнасці. Больш за 150 супрацоўнікаў у спецоўках агулам выйшлі на плошчу, у двух з іх — бел-чырвона-белыя сцягі.
Да іх выйшаў начальнік аддзела энергазабеспячэння. Ён у прысутнасці карэспандэнта @nashaniva сказаў, што хлопцы маюць права на пратэст, але папрасіў не спыняць працы.
Акрамя таго, на Плошчы яшчэ некалькі соцень дэманстрантаў з розных бакоў
Трактарны завод
Тым часам вызначаны час і месца пахавання загінулага дэманстранта Аляксандра Тарайкоўскага.
Развітанне з Аляксандрам Тарайкоўскім, які загінуў 10 жніўня падчас мірных пратэстаў на Пушкінскай, пройдзе а 12:00 у суботу, 15 жніўня, на Альшэўскага, 12 (рытуальная зала). Сям'я забітага просіць усіх жыхароў Мінска прыйсці, каб аддаць доўг памяці чалавеку, які аддаў жыццё за свабоду і годнасць Беларусі. Пахаванне адбудзецца на Заходніх могілках за Азярцом.