У Беларусі будуць паэтапна пераводзіць назіранне за кантактамі 1-га ўзроўню хворых каранавіруснай інфекцыяй са стацыянарнага на амбулаторны этап. Пра гэта ідзе гаворка ў загадзе Міністэрства аховы здароўя ад 8 красавіка, які трапіў у распараджэнні НН. Гэта азначае, што такіх людзей не будуць шпіталізаваць, а будуць пакідаць у хатняй самаізаляцыі.
Фота Надзеі Бужан.
Пры немагчымасці самаізаляцыі кантакты 1-га ўзроўню будуць накіроўваць у кантактныя цэнтры. Міністр даручыў стварыць іх у кожнай вобласці.
Кантакты 1-га ўзроўню — гэта людзі, якія непасрэдна мелі стасункі і кантактавалі з заражанымі COVID-19.
0
0
0
0
0
0