Паэт Леанід Пранчак выйграў яшчэ два суды па абароне сваіх аўтарскіх правоў. Адпаведныя рашэнні апублікаваныя на сайце Вярхоўнага суда. Імя Пранчака не называецца, ён згадваецца як «пазоўнік П.»

Першы працэс датычыўся дапаможніка, выдадзенага «ўстановай адукацыі Г.» у 2000 годзе. Пранчак знайшоў на старонках кнігі тры свае вершы і запатрабаваў кампенсацыю за тры парушэнні — праз 19 гадоў пасля публікацыі! Апроч таго, выдавецтва выклала электронную версію дапаможніка ў інтэрнэт. А значыцца, Пранчак запатрабаваў грошы яшчэ за тры парушэнні.

Агулам ён хацеў атрымаць 1606,5 рубля з улікам кампенсавання яму пошліны за падачу заявы ў суд.

У выніку «ўстанова адукацыі Г.» вырашыла не даводзіць справу да суда і пагадзілася пералічыць паэту 841,5 рубля.

Другая заява Пранчака тычылася верша, апублікаванага на адным з сайтаў паўтара года таму. Паэт хацеў атрымаць 267,75 рубля кампенсацыі з улікам пошліны — і атрымаў іх у дасудовым парадку.

У наступныя дні пачнуцца яшчэ тры працэсы: Пранчак выступае супраць Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта і Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

Адзначым, што мінімальны памер кампенсацыі за парушэнне аўтарскіх правоў цяпер складае 25,5 рубля (раней было 255 рублёў), аднак фігуранты «справаў Пранчака» па-ранейшаму добраахвотна сплачваюць запытаныя ім вялікія сумы.

Чытайце: 

50 спраў Леаніда Пранчака: як адзін паэт паралізаваў працу Вярхоўнага суда

Вашы дзеці любяць верш «Цік-так, ходзікі»? Нікому не кажыце пра гэта: вас можа засудзіць паэт Леанід Пранчак

«Папраўка імя Пранчака»: мінімальная кампенсацыя за парушэнне аўтарскіх правоў паменшала ў 10 разоў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0