У Крамлі заявілі пра жорсткую размову прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з прэм'ерам Вялікабрытаніі Тэрэзай Мэй па справе аб атручэнні Сяргея і Юліі Скрыпалёў.

Па словах спікера прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Пяскова, гутарка паміж Пуціным і Мэй па справе Скрыпалёў праходзіла жорстка і сам-насам на саміце G20.

«І дастаткова даходліва прэзідэнт Пуцін растлумачыў ёй усё, што патрабавала тлумачэнняў па справе Скрыпалёў», — цытуе Пяскова РИА Новости.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0