Спецпрадстаўніка Дзяржаўнага савета Паўночнай Карэі па справах ЗША Кіма Хек Чхоля пакаралі смерцю пасля няўдалых перамоваў лідара рэспублікі Кім Чэн Ына і прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Пра гэта паведамляе выданне Chosun Ilbo.

Па інфармацыі выдання, разам з Чхолем пакаралі смерцю яшчэ чатырох супрацоўнікаў Міністэрства замежных спраў. Прычынай пакарання стала тое, што яны не змаглі дасягнуць пагаднення з амерыканскім лідарам на другім саміце ЗША-КНДР.

Акрамя таго, да катаргі прысудзілі першага намесніка паўночнакарэйскага лідэра Кіма Ен Чхоля.

Афіцыйна пацвердзіць гэтую інфармацыю немагчыма. У той жа час Chosun Ilbo раней неаднаразова заяўляла, як адбываецца пакаранне чыноўнікаў, што, як высвятлялася пасля, не адпавядала сапраўднасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0