Маёмасць 51-гадовага расійскага бізнэсмэна Віталя Арлова, уладальніка рыбаздабывальнага холдынгу «Норебо», дасягнула $1 млрд, вынікае з даных рэйтынгу мільярдэраў Bloomberg Billionaire Index. Пра гэта піша РБК.

Фота «Коммерсантъ»

Паводле даных агенцтва, павелічэнне маёмасці Арлова звязана, у прыватнасці, з антырасійскімі санкцыямі: 60% яго продажаў, як адзначае выданне, з'яўляюцца вынікам гандлю за межамі Расіі, аднак «назіраецца і рост ўнутранага спажывання як вынік абмежавання імпарту з-за санкцый». Таксама на павелічэнне паўплываў растучы рыбны рынак, бо спажыўцы імкнуцца «дадаць здаровы пратэін ў свой рацыён», і рост цаны на траску, які, паводле даных нарвежскай рады па пытаннях морапрадуктаў, склаў 13% з 2013 года.

«Норебо» трапіла пад кантроль Арлова летась, паведамляе агенцтва: адзін з яго партнёраў, Магнус Рот, прадаў сваю долю, а другі, Аляксандр Тугушаў, «быў абвінавачаны за спробу вымагальніцтва» ў сувязі з канфліктам, звязаным з яго доляй ў бізнэсе.

Паводле звестак Расрыбалоўства, улоў рыбы ў 2016 годзе ў Расіі склаў 4,75 млн т. З іх, піша Bloomberg, на холдынг «Норебо» прыпадае амаль 11%. Даходы кампаніі склалі $600 млн у 2015 годзе, Арлоў распавёў агенцтву, а чысты доўг — $450 млн, які ўтварыўся з-за экспансіі і кансалідацыі.

Як адзначаў Арлоў у інтэрв'ю «Коммерсанту», санкцыі аказаліся «станоўчым момантам» для яго бізнэсу. «Дзякуючы санкцыям на расійскі рынак перастала прыходзіць канкуруючы з намі нарвежскі, ісландскі селядзец і скумбрыя. Яшчэ мойва. Мы вельмі вялікі аб'ём селядца і скумбрыі паставілі на расійскі рынак. Гэта паказала, што цікавасць да расійскай рыбы ёсць», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, аб'ём рыбы холдынгу «Норебо» на расійскім рынку да ўвядзення абмежаванняў складаў ад 30 да 35%.

Віталь Арлоў нарадзіўся ў 1965 годзе ў Мурманску. У 1991 годзе скончыў Мурманское вышэйшае інжынернае марское вучылішча імя Ленінскага камсамола па спецыяльнасці «суднакіраванне». Праз два гады пачаў працаваць у мурманскам прадстаўніцтве шведскай кампаніі Scansea International, а з 1996 года — у нарвежскім прадстаўніцтве Scansea International. Атрымаў нарвежскае грамадзянства, аднак у 2014 годзе ад яго адмовіўся.

У 1997 годзе разам з партнёрам Магнусам Ротам заснаваў прадпрыемства Ocean Trawlers. Да 2001 годзе Ocean Trawlers стаў найбуйнейшым прадаўцом траскі ў Нарвегіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?