Горача сустрэлі зіму аматары экстрэмальнага бегу ў ваколіцах Жодзіна суботнім днём.
На сямікіламетровай трасе, якую зрабілі паблізу мясцовай электрастанцыі, спартсменаў чакалі перашкоды, пераадолець якія слабакам было немагчыма. Ім прыйшлося цягаць мяхі і колы, біцца з чальцамі каманды па амерыканскім футболе, перапраўляцца праз раку па канатах, быць бурлаком і поўзаць пад калючым дротам.
Суцэльны пазітыў і дух здароўя панаваў над палянай.
0
0
0
0
0
0