Некалькі сотняў працаўнікоў чайнай плантацыі ў Індыі падпалілі бунгала свайго начальніка, спаліўшы яго разам з жонкай.

Раз'юшаныя работнікі атачылі бунгала на плантацыі ў правінцыі Асам у сераду позна ўвечары. Да гэтага амаль два тыдні доўжыўся канфлікт паміж работнікамі і кіраўніцтвам.

Паліцыя паведамляе, што працоўныя падпалілі бунгала пасля таго, як кіраўніцтва папрасіла некаторых з іх пакінуць свае дамы. Па дадзеных мясцовых уладаў, каля 700 работнікаў атачылі бунгала. Яны падпалілі таксама два аўтамабілі, якія належалі кіраўніцтву.

Паліцыя ўжо затрымала трох работнікаў. Загінуўшы валодаў некалькімі плантацыямі, і на некаторых з іх раней ужо ўспыхвалі канфлікты.

Аднойчы работнікі нават падпалілі чайную фабрыку.

Больш за палову індыйскай гарбаты паступае з каля 800 плантацый ў правінцыі Асам. У апошнія гады час ад часу ў правінцыі адбываюцца нападу раз'юшаных работнікаў на кіраўніцтва або на ўласнікаў плантацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?