З пагардай і драпежнай пыхай,
Неспадзявана, як навала,
Зіма лінялай сакаліхай
На горад раніцай упала.
Прыціхлы горад, чорна-белы,
Быў напалоханы спачатку,
А як прывык, зіма зляцела
Дамоў — да Бога на пальчатку.
14.11.16.
0
0
0
0
0
0