У лютым мастаку Алесю Пушкіну суд у Крупках прысудзіў 580 рублёў штрафу за бел-чырвона-белы сьцяг над уласнай хатай у мястэчку Бобр, які судзьдзя палічыла пікетаваньнем. Штраф Алесь Пушкін не пасьпеў аплаціць.

30 сакавіка мастак быў затрыманы ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёну, дзе ён працаваў на рэстаўрацыі палацу Булгакаў. Цяпер яго ўтрымліваюць у гарадзенскім ізалятары. Цяпер Алесь Пушкін — фігурант крымінальнай справы, якую пачала гарадзенская пракуратура паводле ч. 3 арт.130 Крымінальнага кодэксу (распальваньне варажнечы). Паводле пракуратуры, «за ўчыненьне наўмысных дзеяньняў, накіраваных на рэабілітацыю і апраўданьне нацызму».

Падставай для гэтага стаў партрэт антысавецкага падпольшчыка Яўгена Жыхара «з аўтаматам на плячы», які быў выстаўлены ў прыватным «Цэнтры гарадзкога жыцьця».

«Гэты дакумэнт пра штраф пайшоў на працу Пушкіна ў «Белрэстаўрацыю», Алесь туды аднёс паперы, і бухгальтэрыя павінна была гэтыя грошы заплаціць. Але там ня так хутка гэта робіцца, першы месяц яна не заплаціла, і сышоў тэрмін гэтага штрафу», — кажа Яніна.

19 красавіка прыехалі супрацоўнікі аддзелу прымусовага выкананьня Крупскага раёну і апісалі маёмасьць у доме мастака.

«Але тут маёмасьць сьціплая, яны назьбіралі толькі на 240 рублёў. Апісалі тэлевізар трыццацігадовай даўніны, лядоўню, пральную машыну, гітару, якую мае вучні паднялі са сьметніцы, прыляпілі струны і мне падарылі. Хацелі таксама апісаць цымбалы, але я сказала, што дачка вучыцца ў музычнай школе на цымбалах, і яны пакінулі».

Паводле Яніны, пасьля затрыманьня Алеся Пушкіна ёй прыйшло 7 лістоў з аддзелу прымусовага выкананьня. У першым, які яна атрымала, было патрабаваньне аплаціць штраф. Яніна зьдзіўляецца, што гэтыя лісты дасылалі сям’і, а не адрасату.

«Дасылайце туды, дзе знаходзіцца адрасат, а чаго вы шляце туды, дзе яго няма?, — кажа яна. — Якраз 20 красавіка Пушкіну налічвалі заробак на картку і вось з гэтага заробку штраф аўтаматычна аплаціўся».

На наступны дзень Яніне патэлефанавалі з аддзелу прымусовага выкананьня Крупскага раёну і паведамілі, што дакумэнты перапішуць і арышт будзе зьняты.

Ужо двойчы судзілі па крыміналках — за перакрэслены сцяг БССР і гной для Лукашэнкі. Хто такі Алесь Пушкін?

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?