Нацыянальная кампанія «Белавія» пераадолела рубеж у 1 млн. перавезеных пасажыраў з пачатку 2012 года.

Як паведамілі ў прэс-службе «Белавія», мільённы пасажыр быў перавезены 23 верасня на рэйсе Мінск — Новасібірск, які быў адкрыты ў чэрвені гэтага года.

Летась гэты паказчык упершыню за гісторыю авіякампаніі быў дасягнуты ў канцы снежня.

«Для нашай авіякампаніі мільённы пасажыр у верасні — знак даверу кліентаў.
Плануем, што з набыццём новых самалётаў авіякампанія пашырыць сваю маршрутную сетку, палепшыць узровень сэрвісу, павялічыць колькасць пасажыраў», — сказаў гендырэктар «Белавія» Анатоль Гусараў.

Значны рост пасажырапатоку забяспечаны дзякуючы павелічэнню колькасці транзітных пасажыраў на рэйсах авіякампаніі, якія цяпер складаюць больш як 20% ад агульнай колькасці пасажыраў на рэгулярных рэйсах.

Цяпер у парку «Белавія» шэсць самалётаў Boeing 737–500, чатыры Boeing 737–300, адзін CRJ-100LR, тры CRJ-200LR, тры Ту-154 М, а таксама адзін Embraer-175. Пастаўка другога самалёта Embraer-175 чакаецца ў пачатку кастрычніка. У 2013 годзе плануецца набыць 100-месныяEmbraer-190 і паступова абнавіць імі флот.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?