Падчас Тыдняў Германіі, якія пройдуць у Мінску ад 26 верасня да 11 кастрычніка, беларусам будзе ўпершыню прадстаўленая Біблія Францыска Скарыны, выдадзеная ў Празе ў 1517–1519 гадах. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі 24 верасня паведаміў намеснік амбасадара Германіі ў Беларусі Петэр Дэтмар.

Паводле яго слоў, прэзентацыя Бібліі Францыска Скарыны ў Мінску «з’яўляецца доказам культурнай супольнасці дзвюх краін з адзіным разуменнем гістарычнай каштоўнасці гэтага ўнікальнага выдання»
. Петэр Дэтмар падкрэсліў, што лічыць гэтую падзею галоўнай у межах маючых адбыцца Тыдняў Германіі.
Прэзентацыя Бібліі пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 4 кастрычніка.
Экспанаванне выдання ў Мінску будзе доўжыцца да 13 кастрычніка, а з 15 па 24 кастрычніка Біблія Скарыны будзе прадстаўлена ў Нясвіжы.

Гэта ўнікальнае выданне — адзіны наяўны ў Германіі асобнік Бібліі Францыска Скарыны, беларускага гуманіста, першадрукара, выдаўца першай на ўсходнеславянскім прасторы друкаванай Бібліі на беларускай мове.

Выдадзеная ў Празе ў пачатку XVI стагоддзя, яна на працягу стагоддзяў з’яўляецца ўласнасцю нямецкага горада Герліц.
Ад 2003 года выданне належыць Верхнелужыцкай навуковай бібліятэцы Герліца і ўвесь час там захоўваецца.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?