У беларускім парламенце павінна быць палітыка, а не гульня ў палітыку.
Такое меркаванне выказаў у гутарцы з карэспандэнтам БелТА намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік.
На думку віцэ-прэм’ера, у парламенце павінны быць людзі, якія ведаюць жыццё, ведаюць тыя сферы, у якіх яны будуць працаваць.
Калі ў парламенце прымаюцца законы ў сферы адукацыі, то ў ім, вядома, павінны быць людзі, якія паспрабавалі, што гэта такое. Калі прымаюцца законы ў сферы падаткаабкладання, то іх павінны пісаць людзі, якія ведаюць сутнасць не па падручніках. Таму калі ў парламент вельмі хочуць ісці артысты і спартсмены — гэта добра, але да пэўных межаў. Таму што ў парламенце павінна быць палітыка, а не гульня ў яе.

«Я як грамадзянін Беларусі спадзяюся, што ў новы парламент прыйдуць прафесіяналы сваёй справы, якія будуць прымаць законы, што даюць магчымасць краіне дынамічна развівацца. Лічу, што калі новы парламент будзе працаваць так, як папярэдні, то гэта ўжо добра, а калі лепш — проста выдатна», — лічыць Анатоль Тозік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?