Падлік галасоў у Гомелі. Фота Васіля Палякова.

Падлік галасоў у Гомелі. Фота Васіля Палякова.

Пра вынікі выбараў паведаміла прэс-канферэнцыі старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

«У першым туры абраныя 109 дэпутатаў. Не абраны дэпутат толькі па Навабеліцкай акрузе ў Гомелі», — сказала Ярмошына.
Нагадаем, што ў Навабеліцы афіцыйны вылучэнец, памочнік прэзідэнта Пракапенка, нечакана зняўся перад выбарамі. Быццам бы адносна яго пачалося расследаванне. Там застаўся толькі адзін вылучэнец ЛДПБ. Ярмошына сказала, што выбары па акрузе адбыліся, але людзі прагаласавалі супраць кандыдата.

«Будуць перавыбары. Найхутчэй, сумешчаныя з мясцовымі выбарамі», — адзначыла Ярмошына.

У іншых акругах кандыдаты былі абраныя ў першым туры. Ясна, што нікога з апазіцыі ў парламенце не будзе.

Спіс будучых дэпутатаў стаў ясны яшчэ месяц назад.

Які працэнт яўкі на гэтым участку? 57%! — самыя красамоўныя кадры са спісамі выбаршчыкаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?