«Гэта няправільна. Хто хоча — той галасуе, хто не хоча — той не галасуе. Я наогул не цікаўлюся гэтымі выбарамі. Ёсць у мяне пытанні да тых, хто сядзіць там моўчкі. Чаго яны там сядзяць? Яны робяць там сваю кар’еру! Ні пра каго яны не думаюць!».

«Я не думаю, што многія пагодзяцца не пайсці на выбары. Не гатовыя яны яшчэ да гэтага кроку! То бок яны могуць быць не згодныя, але ўсё адно яны пойдуць — такі менталітэт наш».

«Вось чаго яны пайшлі? Мо паказаць, што яны не хочуць удзельнічаць у гульнях, якія дыктуе нам зверху ўлада? Я б наогул не браў бы ў іх удзелу. Гэтыя выбары не сапраўдныя. Яны ідуць з парушэннямі».

«Напэўна, не падтрымліваю ўсё-такі. Людзі павінны ісці на выбары, а ўжо ці будуць гэтыя выбары чэснымі, залежыць, напэўна, не ад нас».

«Адмоўна. На выбары ісці трэба. У гэтым і ёсць дэмакратыя. Якімі б яны ні былі, трэба зрабіць свой выбар».

«Выбары? Я іх ігнарую. Наўрад ці я пайду. Хто хоча — няхай ідзе, хто не хоча — няхай не ідзе. У мяне ёсць адзін знаёмы, дык ён быў дэпутатам, каб атрымаць добрую пенсію».

«Гэта няправільна. Калі яны не сумленныя, то трэба арганізаваць народ, каб народ увесь не пайшоў. Гэта ж трэба кожнага пераканаць, каб чалавек зразумеў, што туды ісці нельга. Але ж я лічу, што гэта ўсё пустое і ісці трэба».

«У любым выпадку ісці трэба. Нават, калі ты не згодны, ты можаш прагаласаваць супраць усіх. Прынамсі, з гэтага будзе відаць, што ніводзін з кандыдатаў цябе не задавальняе. Калі ж чалавек не ідзе, то гэта мяжуе з абыякавасцю, а не з пратэстам».

«Адмоўна. У кожнага павінна быць сваё меркаванне. Чаму яны мне павінны навязваць сваё меркаванне? Калі я згодная — я пайду, калі не, то не пайду».

«Адмоўна. Гэта навязванне свайго меркавання. У чалавека ёсць права выбару. Чалавеку трэба даць выбар. Далей сам вырашае, ісці яму на выбары, ці не».

«Адмоўна. Гэта не добра заклікаць народ не ісці на выбары. Выбары павінны быць чэснымі».

«Я б не падтрымаў такіх людзей. Яны аддаюць перавагу таму, каб краіна стаяла на адным месцы. Улада павінна мяняцца. Новыя людзі павінны прыходзіць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?