Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла пракаментавала смяротны прысуд Канавалаву і Кавалёву.

«Найперш яшчэ раз хачу выказаць спачуванне ўсім блізкім ахвяраў, усім пацярпелым у выніку бесчалавечнага, жудаснага тэрарыстычнага акту 11 красавіка ў Мінску. Я безумоўна перакананая, што арганізатары і выканаўцы гэтага злачынства павінны быць пакараныя. Але я, як і многія ў Беларусі і за яе межамі, сумняюся ў здольнасці цяперашняй лукашэнкавай сістэмы правесці аб’ектыўнае следства. Не выклікае ніякага даверу і лукашэнкаўская судовая сістэма. Я сумняюся ў яе справядлівасці. Як дзейнічае следства і якія рашэнні прымае суд у сучаснай Беларусі, мы бачылі на прыкладзе так званай справы 19 снежня, калі людзі былі адпраўленыя за краты толькі за тое, што спрабавалі выкарыстаць сваё канстытуцыйнае права на змену ўлады. Я далучаю свой голас да галасоў заходніх палітыкаў і праваабаронцаў, якія сёння патрабуюць скасаваць смяротны прысуд Канавалаву і Кавалёву».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?