Праапераваны ўпра гэта паведаміла яго жонка Вольга Бандарэнка.5-й клінічнай бальніцы Мінска каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Дзмітрый Бандарэнка адчувае сябе нармальна,
«З яго вуснаў я пачуць гэта не магу, наведаць яго не дазволілі, але ўрач сказаў, што ён адчувае сябе бадзёра, наколькі магчыма пасля аперацыі, ужо ўставаў», — сказала Бандарэнка.
Паводле яе слоў, дактары настойваюць, каб Дзмітрый заставаўся ў
Нагадаем, у Змітра Бандарэнкі дыягнаставаны некалькі грыжаў дыскаў пазваночніка і ўшчамленне спіннамазгавых нерваў. Аперацыя прайшла 26 ліпеня.
Бандарэнка быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава на выбарах 2010 года. Яго, як і многіх актывістаў апазіцыі, затрымалі пасля апазіцыйнага мітынгу 19 снежня 2010 года і змясцілі ў СІЗА, дзе ў Бандарэнкі абвастрыліся хранічныя захворванні. У красавіку суд прызнаў Бандарэнку вінаватым у «арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і актыўны ўдзел у іх» і прыгаварыў да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
У маі асуджанага агледзеў неўролаг, які заявіў, што Бандарэнка мае патрэбу ў аперацыі. У чэрвені стан зняволенага пагоршыўся, яго перавялі ў медсанчасць, а затым у Рэспубліканскую турэмную бальніцу. Там Бандарэнку паставілі перад выбарам: адпраўка ў калонію або аперацыя. Ён вымушаны быў даць пісьмовую згоду на аперацыю. Пры гэтым у кансультацыі нейрахірурга асуджанаму адмоўлена.
Сваякі, сябры і аднадумцы Дзмітрыя заявілі, што фактычна гэта прымусовая аперацыя. Кампанія «Еўрапейская Беларусь» заклікала міжнародную супольнасць выступіць у абарону Бандарэнкі. На заклік аператыўна адрэагавалі Еўрапарламент і Еўрасаюз.