Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 28 ліпеня, у Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай па паўночна-ўсходняй палове дажджы, навальніцы, месцамі моцныя ліўні. Днём месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы.
Вецер паўднёва-заходні 4—9 м/с, ноччу пры навальніцах у асобных раёнах шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 14—20°С, днём 20—25°С, па ўсходзе да 27°С.
У Мінску заўтра воблачна з праясненнямі. Ноччу кароткачасовы дождж, днём без істотных ападкаў. Вецер паўднёва-заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу 16—18°С, днём 22—24°С.
29 ліпеня сіноптыкі прагназуюць па краіне пераменную воблачнасць. Месцамі кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах краіны навальніцы. Вецер паўднёва-заходні, заходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 12—18°С, днём 22—27°С.
30 ліпеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах навальніцы. Вецер заходняй чвэрці 4—9 м/с, днём пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 12—17°С, днём ад 21°С па захадзе да 29°С па паўднёвым усходзе.