У працоўных калектывах валаўтваральных прамысловых прадпрыемстваў Беларусі пакуль захоўваецца спакойная абстаноўка, узровень сацыяльнай напружанасці досыць нізкі.

«Я не магу сказаць, што сітуацыя на буйных прадпрыемствах набліжаецца да крытычнага ўзроўню. Тыя, хто кажа цяпер аб эскалацыі напружання, якое можа выліцца ў сур’ёзныя пратэстныя акцыі, не маюць рацыі», — заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» старшыня беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандр Ярашук.

«Я не бачу прыкмет таго, што рабочыя буйных прадпрыемстваў — гэта МАЗ, МТЗ, Мінскі маторны завод," Беларуськалій, МНПЗ, „Гродна Азот“ і цэлы шэраг іншых — гатовыя вось проста заўтра ці паслязаўтра выйсці на вуліцы», — сказаў ён.

Такім чынам суразмоўца агенцтва адказаў на пытанне аб тым, ці магчымы ўдзел працоўных у акцыях пратэсту 3 ліпеня.

Ярашук адзначыў, што шмат у чым зняццю сацыяльнай напружанасці спрыялі крокі ўрада па павышэнні ўзроўню даходаў грамадзян. У прыватнасці, ён звярнуў увагу, што практычна на ўсіх буйных прадпрыемствах адбылося павышэнне з 1 чэрвеня 2011 ставак тарыфных разрадаў.

«Я з вялікай асцярогай ставіўся б да дзеянняў тых людзей, якія кажуць, што рэвалюцыйная сытуацыя наспела. Гэта папулізм, за якім не праглядаецца дальнабачнай палітыкі», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?