6 мая ў Манрэалі прайшоў чацвёрты матч 1/4 фіналу хакейнага Кубку Стэнлі (паўфінал Усходняй канферэнцыі) паміж «Манрэаль Канадыенс» і «Пітсбург Пінгвінз».

«Манрэаль Канадыенс» выйграў 3:2 (1:2, 0:0, 2:0), закінуўшы пераможную шайбу (Джыонта) на 4‑й хвіліне трэцяга перыяду.

Беларускі форвард Андрэй Касціцын правёў на пляцоўцы 13 хвілін 19 секундаў. Сяргей Касціцын на лёд не выходзіў.

Лік у серыі стаў 2‑2 (першы матч — 3:6, другі — 3:1, трэці — 0:2).

Пяты матч пройдзе 8 мая ў Пітсбургу, шосты — 10 мая ў Манрэалі. Серыя ідзе да чатырох перамог.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?