Арына Сабаленка падчас прэс-канферэнцыі 15 красавіка. Фота: Robert Prange / Getty Images
Арына Сабаленка на прэс-канферэнцыі перад стартам турніру ў Штутгарце адказала на цікавае пытанне. Журналісты папрасілі беларуску растлумачыць, чаму большасць топ-тэнісістак прадстаўляюць краіны Усходняй Еўропы, піша Championat.com.
«Мы ўсе выраслі ў цяжкіх умовах. Мы сапраўды моцныя людзі і байцы. Цяжка сказаць. Гэта адзінае тлумачэнне, якое прыходзіць у галаву. Прынамсі, да мяне гэта дакладна адносіцца. Мне было нялёгка, і я заўсёды змагалася за сваю мару. Думаю, што мы такія як бы ўстойлівыя», — сказала Сабаленка.
Топавых тэнісістак з Усходняй Еўропы, сапраўды, вельмі шмат. Гэты рэгіён хоць і ўключае ладную колькасць краін, але амаль усе з іх невялікія па плошчы і з малой колькасцю насельніцтва. Таксама вядучыя тэнісісткі Казахстана маюць расійскія карані.
У топ-10 роўна палова тэнісістак з Усходняй Еўропы: Іга Свёнтак (Польшча), Арына Сабаленка (Беларусь), Алена Рыбакіна (Казахстан), Маркета Вондраўшава (Чэхія) і Алена Астапенка (Латвія). Прычым Свёнтак і Сабаленка з'яўляюцца першай і другой ракеткамі свету, а Рыбакіна — чацвёртая.
Калі браць топ-50 рэйтынгу, то доля спартсменак з Усходняй Еўропы яшчэ павялічыцца. 29 тэнісістак з 50 найлепшых у свеце — з Усходняй Еўропы. Беларуска Вікторыя Азаранка, якая ў 2012 годзе была першай ракеткай свету, займае 25-ы радок.
Варта зрабіць зніжку на тое, што значная частка пералічаных зорак прадстаўляе Расію (дзевяць), Чэхію (сем) і Украіну (пяць), але гэта толькі сведчыць аб развітой школе тэніса ў гэтых краінах. У многіх іншых дзяржавах Усходняй Еўропы яна таксама на годным узроўні.
Разам з тым у топ-50 няма тэнісістак з такіх буйных краін Заходняй Еўропы, як Іспанія і Германія.
Чытайце таксама:
Сабаленка трапіла ў спіс самых перспектыўных маладых лідараў Forbes
Арыну Сабаленку другі раз пабачылі ў кампаніі амерыканскага мільярдэра
Арына Сабаленка падзякавала прыхільнікам за падтрымку ў цяжкі час
Яна не разумее, што яна ўжо паставіла сябе як чалавек 3га сорту, усе адно што яна там мяркуе. Гэта як "гісторыі пошуку" бамжа які знайшоў нешта на сметніку ды разбагацеў - пляваць