Ілюстрацыйнае фота Mindaugas Kulbis / AP

Ілюстрацыйнае фота Mindaugas Kulbis / AP

Асноўную групу ўпраўлення штаба 45-й брыгады Lietuva (Літва) складуць больш за 20 нямецкіх салдат. Разам з салдатамі ў панядзелак у Вільню прыбудзе камандуючы сухапутнымі войскамі Узброеных сіл Нямеччыны Альфонс Майс.

Першыя салдаты, якія прыбылі ў Літву, паселяцца ў Вільні і будуць адказваць за планаванне перакіданне брыгады ў Літву і ўзгадненне патрабаванняў да вайсковай інфраструктуры. Да канца года асноўны элемент штаба будзе адказваць і за дапамогу ў перакідцы нямецкіх салдат у Літву.

Нямеччына мае намер размясціць у Літве цяжкую брыгаду з трыма манеўранымі батальёнамі і ўсімі неабходнымі сродкамі, уключаючы падраздзяленні баявога забеспячэння.

Брыгада будзе складацца з існуючых і новых сфармаваных падраздзяленняў.

У Літву будуць перакінутыя 203-і танкавы батальён з зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія і 122-і бранятанкавы пяхотны батальён з Баварыі. Баявая група перадавых сіл, якая знаходзіцца цяпер у Літве, будзе ператворана ў шматнацыянальны батальён і стане неад'емнай часткай брыгады.

Чакаецца, што ў Літву будзе перакінута каля 5 тысяч нямецкіх салдат і цывільных, некаторыя з іх прыедуць са сваімі сем'ямі. Будзе два месцы службы — палігон у Руднінкай (за 20 км ад беларускай мяжы) і Рукла (на паўночны ўсход ад Каўнаса)

Google.maps

Google.maps

Салдаты і іх сем'і будуць жыць у Вільні і Каўнасе, а пункты лагістычнага забеспячэння будуць створаныя і ў іншых частках Літвы.

Улетку 2022 года Германія ўзяла на сябе абавязацельства размясціць у Літве вайсковую частку памерам з брыгаду — такое пагадненне прадугледжана ў камюніке, падпісаным Олафам Шольцам і прэзідэнтам Гітанасам Наўседам. Плануецца, што асноўная частка брыгады будзе перакінутая да 2026 года.

Са слоў міністра абароны Нямеччыны Барыса Пісторыуса, брыгада выйдзе на поўную баявую гатоўнасць у 2027 годзе.

Чытайце таксама:

У літоўскай вёсцы знаходзіўся цэнтр утрымання пад вартай ЦРУ

«У Беларусі рамантуюць масты да Літвы, якія не выкарыстоўваюцца ў гаспадарчых мэтах». Сахашчык патлумачыў свае алармісцкія заявы

Марк Рутэ: Мяжа Балтыі з Расіяй і Беларуссю зʼяўляецца нашай калектыўнай мяжой

Клас
25
Панылы сорам
9
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
14