Секретное здание тюрьмы ЦРУ в Антавилии (Литва) secret CIA prison building in Antavilia (Lithuania) будынак сакрэтнай турмы ЦРУ ў Антавіляй (Літва)

Будынак, у якім размяшчаўся «чорны аб'ект» ЦРУ ў Антавіляй (Літва). Скрын відэа newzee4u / YouTube

Як піша The New York Times, у студзені Еўрапейскі суд па правах чалавека пастанавіў, што Літва парушыла Еўрапейскую канвенцыю па правах чалавека з-за свайго ўдзелу ў праграме сакрэтных турмаў ЦРУ.

Суд не назваў Антавіляй, размешчаны недалёка ад Вільні, але гэтая вёска — адзінае месца ў краіне, якое літоўскія ўлады прызналі месцам размяшчэння былога аб'екта ЦРУ, хаця яны настойваюць, што гэта была не турма.

Аб'ект пад кодавай назвай Site Violet фігуруе ў справаздачы спецыяльнага камітэта Сената ЗША па разведцы 2014 года. Яна была падрыхтавана па выніках расследавання выкарыстання ЦРУ катаванняў вадою і іншых «пашыраных метадаў допыту».

Згодна са справаздачай, аб'ект працаваў з лютага 2005 па кастрычнік 2006 года, пакуль не закрыўся з-за «праблем медыцынскага характару», але да сёння гэтае пытанне ахутана афіцыйнай таямніцай.

Як адзначае выданне, Польшча, якая першапачаткова адмаўляла, што на яе тэрыторыі размяшчалася сакрэтная амерыканская турма Site Blue, пасля расследавання Сената прызнала, што дазволіла ЦРУ ўтрымліваць на сваёй тэрыторыі падазраваных у тэрарызме. А шматлікія судовыя справы і расследаванні толькі ўмацавалі ў Літве панцыр афіцыйнай сакрэтнасці.

Выданне цытуе словы гісторыка Віленскага ўніверсітэта Кестуціса Гірнюса (Kestutis Girnius) аб тым, што добра задакументаваны саўдзел Літвы ў катаваннях ЦРУ — «гэта не тое, пра што тут хочуць казаць. Яны цалкам схавалі пытанне з самага пачатку і працягваюць яго хаваць».

Паводле яго слоў, адной з галоўных прычын гэтага з'яўляецца залежнасць краіны ад ЗША ў пытаннях бяспекі.

Суддзя Еўрапейскага суда па правах чалавека ў Страсбургу літовец Эгідыюс Курыс (Egidijus Kuris) тлумачыць пазіцыю афіцыйнай Вільні тым, што ўлады не хочуць разбірацца, што здарылася з часткай мільёнаў даляраў, выдзеленых ЦРУ на фінансаванне сакрэтнай турмы ў Літве.

Як высветліў спецыяльны камітэт парламента краіны, створаны ў 2009 годзе, Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі краіны атрымаў грошы за неканкрэтызаваныя «сумесныя дзеянні», якія былі неналежным чынам улічаны.

У той жа час парламенцкае расследаванне не прыйшло да высновы аб існаванні сакрэтнай турмы.

Бліжэй за ўсё Літва падышла да прызнання факта існавання на яе тэрыторыі цэнтра ўтрымання пад вартай ЦРУ ў 2009 годзе, калі прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ заявіла, што ў яе ёсць «ускосныя падазрэнні» аб існаванні сакрэтнай турмы.

Секретное здание тюрьмы ЦРУ в Антавилии (Литва) secret CIA prison building in Antavilia (Lithuania) будынак сакрэтнай турмы ЦРУ ў Антавіляй (Літва)

Комплекс будынкаў, у якіх размяшчаўся «чорны аб'ект» ЦРУ ў Антавіляй (Літва). Скрын відэа newzee4u / YouTube

Яе каментары выклікалі незадаволенасць пасольства ЗША ў Літве, якое на працягу многіх гадоў паспяхова працавала над тым, каб гэтае пытанне не трапляла ў поле зроку грамадскасці. З таго часу афіцыйныя асобы захоўваюць маўчанне.

Як адзначае выданне, размовы аб аб'екце Site Violet выклікалі б пытанні аб зніклых грошах і далі б матэрыял для расійскай прапаганды.

У сваім студзеньскім рашэнні Еўрапейскі суд па правах чалавека абавязаў Літву выплаціць 100 000 еўра грамадзяніну Саудаўскай Аравіі, які, на думку суддзяў, утрымліваўся пад вартай у гэтай балтыйскай краіне. Міністэрства юстыцыі Літвы заявіла на мінулым тыдні, што яно выканае пастанову, адзначыўшы, што абавязанае гэта зрабіць «незалежна ад таго, згоднае або нязгоднае яно з довадамі суда».

У сакавіку Еўрапейскі суд паведаміў Літве аб тым, што прыняў да разгляду новую справу, якая тычыцца Site Violet. Меркаваны тэрарыст Аль-Каіды Абд аль-Рахім аль-Нашыры (Abd al-Rahim al-Nashiri), які зараз утрымліваецца ў ваеннай турме ЗША ў заліве Гуантанама, сцвярджае, што ЦРУ ўтрымлівала яго і катавала на працягу пяці месяцаў у Літве.

Што да самога будынка, то пасля 2006 года ён некаторы час выкарыстоўваўся літоўскай службай бяспекі, а затым быў перададзены агенцтву дзяржмаёмасці. У мінулым годзе ўчастак быў перададзены турэмнай службе Літвы для выкарыстання ў якасці навучальнага цэнтра.

Чытайце яшчэ:

Расійскае пасольства ў Вільні закідалі кактэйлямі Молатава

У Літве абмяркоўваюць, ці не ўнесці паняцце «ліцвінізм» у Крымінальны кодэкс

Літва забараніла высадку пасажыраў з транзітных цягнікоў з Беларусі ў Калінінград

Клас
6
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
6
Сумна
3
Абуральна
8

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?