Аляксандр Лукашэнка ўзгадаў самую цікавую працу ў яго жыцці. Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка ўзгадаў самую цікавую працу ў яго жыцці. Фота: president.gov.by

Паводле яго слоў, новым кіраўнікам трэба працаваць у няпросты час, таму зручна і цікава, як на папярэдніх пасадах, у іх не будзе.

«Больш цікавай працы, чым кіраўнік сельгаспрадпрыемства, няма. У маім жыцці не было», — сказаў Лукашэнка.

Ён мяркуе, што цяпер крыху больш складана, чым было ў яго часы, але, з другога боку, больш цікава, мяркуе ён.

Таксама Лукашэнка сёння вучыў новых кіраўнікоў «сапраўднай дэмакратыі», зноў распавёў пра цяжкія часы і патрабаваў «сваёй працай, крывёю, потым і сваім жыццём» бараніць Беларусь. 2 красавіка ён заявіў, што Беларусь рыхтуецца да вайны.

Чытайце таксама:

«Мы рыхтуемся да вайны, я аб гэтым гавару шчыра». Як разумець гэтыя словы Лукашэнкі?

«Да 10 тысяч рублёў. Прэзідэнцкі заробак». Лукашэнка расказаў, колькі зарабляюць медыкі

Лукашэнка заявіў, што Беларусь рыхтуецца да вайны

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3