Андрэй Суздальцаў рэгулярна выступаў у праўладных расійскіх СМІ, у прыватнасці ён распавядаў пра тое, што за пратэстамі ў Казахстане ў студзені 2022 года стаяла Украіна, а выратаваць Уладзіміра Зяленскага могуць толькі перамовы з Уладзімірам Пуціным. У студзені МУС Беларусі прызнала тэлеграм-канал Суздальцава «экстрэмісцкім фармаваннем». 

Суздальцаў адмовіўся адказаць «Агентству» на пытанне, ці не звязана выдаленне профілю з сайта ВШЭ з яго звальненнем з ВНУ.

«Дзякуй за ўвагу да маёй сціплай персоны, але я не даю каментароў аб сваіх дзеяннях або захадах, якія робяць улады той ці іншай краіны да мяне. Прашу мяне зразумець», — напісаў ён у адказ на пытанне. 

Адмовілася каментаваць сітуацыю з Суздальцавым і дэкан факультэта сусветнай эканомікі і сусветнай палітыкі ВШЭ Анастасія Ліхачова. У размове па тэлефоне яна сказала, што не дае каментары ў выходныя дні. 

Адной з прычын магчымага звальнення Суздальцава мог стаць ягоны пераслед уладамі Беларусі. У студзені МУС Беларусі ўнёс тэлеграм-канал Суздальцава ў спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў». 

У лютым пасол Беларусі ў Маскве Дзмітрый Круты анансаваў стварэнне абʼяднанага рэестра тэрарыстаў і экстрэмістаў для Расіі і Беларусі, пасля чаго ў канале Суздальцава зʼявілася паведамленне: «Пакуль не зможам абнаўляць канал. Ёсць праблемы». 

Праз 10 дзён у канале выйшла яшчэ адно паведамленне: «Прабачце, праблемы захоўваюцца. Я ў Маскве». Пасля гэтага Суздальцаў публікаваў толькі рэпосты і спасылкі. 

Суздальцаў жыў і працаваў у Беларусі з 1993 па 2006 год. У 2006-м яго дэпартавалі ў Расію. Беларускія ўлады патлумачылі сваё рашэнне тым, «што Суздальцаў уяўляе сабой пагрозу нацыянальнай бяспецы Беларусі». 

У жніўні 2021 года Суздальцаў заявіў аб звальненні з ВШЭ: «Я там больш не працую, таму што мяне звольнілі за крытыку Лукашэнкі. Па ўказанні з Мінска».

Пасля гэтага яго старонка на сайце ВШЭ была змененая. Калі ў пачатку 2021 года на ёй гаварылася пра тое, што ён дацэнт ВНУ і працуе там з 2006 года, то ў канцы года на ёй ён стаў «запрошаным выкладчыкам», які працуе ў ВШЭ з 2021 года. 

Суздальцаў рэгулярна выступаў у якасці эксперта ў праўладных медыя. У маі 2022 года ў эфіры «Расіі 1» ён заяўляў, што «выратаваць» прэзідэнта Украіны могуць толькі перамовы з Расіяй, а легітымным Зяленскі нібыта стаў толькі пасля першай тэлефоннай размовы з Пуціным. 

Суздальцаў называў Зяленскага здраднікам украінскага народа. Выданню URA.RU Суздальцаў заявіў, што Украіна замешаная ў казахстанскіх пратэстах студзеня 2022 года. 

Апошні раз у праўладных СМІ Суздальцаў зʼяўляўся ў сераду: ён каментаваў «Известиям» адстаўку Аляксея Данілава з пасады сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.

Чытайце таксама:

Тэлеграм-канал расійскага палітолага спыніў працу пасля прызнання «экстрэмісцкім фарміраваннем» у Беларусі

Балкунец і Усаў расказалі расійскаму СМІ пра абсалютны правал Ціханоўскай па ўсіх франтах

«Для яго Лукашэнка — беларускі нацыяналіст». Чым славуты расійскі палітолаг Андрэй Суздальцаў і прычым тут Балкунец

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
14
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
4