Фота: Паліцыя Кракава
Паліцыя затрымала 20-гадовага падазраванага ў захоўванні значнай колькасці наркотыкаў. Наркотыкі ён хаваў, закопваючы іх у розных месцах на тэрыторыі Кракава.
Паліцэйскія падчас патрулявання адной з вуліц заўважылі мужчыну, які знаходзіўся ў іх цікавасці. Калі паліцыянты паспрабавалі яго затрымаць, той пачаў збягаць. Пасля нядоўгай пагоні яго затрымалі.
Затрыманым аказаўся 20-гадовы беларус. Ён увесь час паводзіў сябе нервова. Неўзабаве і высветлілася, што было прычынай яго нярвознасці. Пры сабе ў мужчыны быў 51 скрутак, абгорнуты ізастужкай са змесцівам мефедрону агульнай вагой каля 200 грамаў і лапатку з драўлянай ручкай.
Абшукалі таксама яго кватэру, якая знаходзілася на тэрыторыі Падгужа, дзе паліцыянты выявілі каля 600 загорнутых ізастужкай абгортак з утрыманнем какаіну, метамфетаміну, мефедрону, МДМА, марыхуаны агульнай вагой каля 2 кг.
Зараз наш суайчыннік абвінавачваецца ў захоўванні наркотыкаў у значнай колькасці, а таксама ў іх распаўсюдзе. Яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Чытайце таксама: