Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Пасля сыходу з Расіі заходніх аўтамабільных брэндаў, а таксама ўвядзення санкцый на пастаўкі люксавых аўто, дэфіцыт машын там у многім спрабуюць запоўніць камерцыйна-актыўныя беларусы. Робіцца гэта рознымі схемамі, у тым ліку, праз фіктыўныя пастаўкі ў Сярэднюю Азію.

Так, па дакументах машына быццам бы едзе ў Кыргызстан ці Таджыкістан, выязджае з Польшчы, але дзе яна там асядае? Ідзі шукай. 

Адзін з нашых чытачоў, які спрабуе зарабляць такімі перавозкамі і прадаў некалькі машын у Расіі, расказаў, як пракалоўся настолькі, што палякі ў прынцыпе закрылі ягонай кампаніі магчымасць працаваць.

Апісаная гісторыя адбылася на мінулым тыдні.

Беларус вазіў машыны, паказваючы на паперы канцавы пункт прызначэння ў адной з краін Сярэдняй Азіі. 

На гэты раз ён, як звычайна, вёз некалькі машын. Але польскія мытнікі праверылі назву яго юрыдычнай асобы і ўбачылі, што раней кампанія ўжо вазіла машыны транзітам у адну з сярэднеазіяцкіх краін.

Што зрабіў мытнік?

«Ён проста пры мне стаў шукаць раней вывезеныя машыны на Авіта (гэта адзін з самых папулярных расійскіх рэсурсаў па перапродажы аўто — «НН»). Спачатку шукаў супадзенні па марцы, мадэлі, колеры і годзе вырабу. Калі знайшоў такія супадзенні, то праверыў супадзенне VIN-нумароў (унікальны нумар кожнай машыны)», — расказвае наш суразмоўца.

У выніку адну з машын, якую наш чытач раней вывозіў з Польшчы пад выглядам транзіту, знайшлі на расійскай пляцоўцы.

На чым увесь працэс афармлення дакументаў быў спынены. Мытнік заявіў беларусу, што ўсе машыны, якія вязе гэтая кампанія, тэрыторыю Польшчы не пакінуць.

Таму ён можа або выгружаць іх і ехаць пустым прычэпам у Беларусь, або разварочвацца. 

@nashaniva Польскія мытнікі знайшлі арыгінальны спосаб адлову перагоншчыкаў, якія возяць машыны ў Расію пад выглядам транзіту ў Сярэднюю Азію #беларусь #нашаніва #навіныбеларусі #беларусьновости #новостибеларуси #авто #белорусы #беларускаямова #перекуп #мова ♬ Paris - 3Hzwave

Чытайце таксама:

«На мяжы калапс». Польшча ўвяла абмежаванні па ўвозе аўтамабіляў праз беларускі пагранпераход

Польшча перастала прапускаць у Беларусь легкавыя аўтамабілі на транзітных нумарах

У Беларусі новыя стаўкі ўтылізацыйнага збору на аўто. Некаторыя машыны моцна падаражэюць, а іншыя наадварот стануць таннейшыя

label.reaction.like
117
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
28
label.reaction.omg
5
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
4