Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Машыны падаражэюць, але не ўсе

Павялічэнне ставак ўтылізацыйнага збору закране тыя аўто, якія юрыдычныя асобы імпартуюць у Беларусь з трэціх краін.

З улікам таго, што апошнія гады беларускі рынак новых аўто моцна кітаізаваўся, у большасці выпадкаў новыя стаўкі закрануць аўтамабілі кітайскай вытворчасці. Разам з «кітайцамі», падаражэе невялікая доля машын, якія беларускія дылеры пастаўляюць з краін Еўропы і Карэі.

У выніку новаўвядзенні закрануць толькі каля 20-25% рынку новых аўто, якія пастаўляюць у Беларусь юрыдычныя асобы.

Што тычыцца беларуска-кітайскіх Geely, то тут ніякага падаражэння ад абноўленых ставак не чакаецца. Машыны беларускай вытворчасці ўтылізацыйным зборам не абкладаюцца. Таксама не падаражэюць праз рост ставак утылізацыйнага збору аўтамабілі, якія вырабляюць у краінах ЕАЭС. 

Наколькі могуць вырасці цэны?

Новыя кітайскія і іншыя аўто з трэціх краін з аб'ёмам рухавіка ад 1 да 2 літраў неўзабаве могуць прыбавіць у цане па 5 530 руб. (каля $1700). Старая стаўка ў 6115 руб. дзейнічае да 31 сакавіка, пасля імпарцёрам давядзецца плаціць 11 645 руб.

Больш адчувальна прыбавяць у цане аўтамабілі з аб'ёмам рухавіка ад 2 літраў. Для іх утыльзбор вырасце з 9 652 рублёў да 32 727 руб. Гэта плюс 23 075 руб., або каля $7100. З улікам настолькі істотных змен, частка аўто, якія трапляюць у дадзеную катэгорыю, можа проста знікнуць з афіцыйнага продажу.

Непад'ёмыня стаўкі для грузавікоў

Апроч легкавых аўто, з наступнага месяца моцна падаражэе грузавы транспарт у тым ліку малатанажны. 

Раней утылізацыйны збор за грузавік агульнай вагой да 2,5 тоны (катэгорыя М1) складаў 4083 рублёў за ТС ва ўзросце да 3 гадоў і 7187 за старэйшыя за тры гады. Цяпер будзе 17 316 і 25 161 рублёў адпаведна. Гэта плюс 13 233 руб. (каля $4000) для грузавіка, з моманту выпуску якога прайшло менш за 3 гады, і плюс 17 974 руб. (каля $5500), калі аўто ўжо споўнілася тры гады.

Ілюстрацыйны здымак. Грузавік агульнай вагой да 3,5 тоны. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйны здымак. Грузавік агульнай вагой да 3,5 тоны. Фота: «Наша Ніва»

Крыху менш падрастуць стаўкі на грузавыя аўто агульнай вагой ад 2,5 да 3,5 тоны. Новыя стаўкі выглядаюць так:
18 653 руб. за грузавік да 3 гадоў (было 6534 руб.), 
27 137 руб. за грузавік ўзростам ад 3 гадоў (было 10 209 руб.).

Такім чынам грузавыя мікраўтобусы, якія падападаюць пад вадзіцельскую катэгорыю «В», пры імпарце з Еўропы падаражэюць на 12 120—16 930 руб. (каля 3700—5200 даляраў). Стаўкі ўтылізацыйнага збору за грузавыя аўто аднолькавыя як для фізічных, так і для юрыдычных асоб.

Увозіць узроставыя легкавікі стане танней

Для фізічных асоб стаўкі не павысяцца. Больш за тое, у некаторых выпадках нават зменшацца.

У сторой рэдакцыі існавалі тры ўзроставыя градацыі для легкавых аўто, якія імпартуюць фізічныя асобы: да 3 гадоў (стаўка 544,5 руб.), ад 3 да 7 (стаўка 816,7 руб.) і старэйшыя за 7 гадоў (стаўка 1225,1 руб.). 

У новай рэдакцыі засталіся толькі да 3 гадоў і старэйшыя за тры гады. Адпаведна, пасля таго, як закон набудзе моц, імпартаваць у Беларусь аўто з моманту выпуску якога прайшло больш за 7 гадоў стане крыху выгадней. Для гэтай катэгорыі аўто ўтыльзбор паменшае на 408 руб.

Азнаёміцца з поўным спісам змен і новымі стаўкамі на іншыя катэгорыі транспартных сродкаў можна паглядзець па спасылцы

Чытайце таксама:

У Расіі пад іншым брэндам аднавілі выпуск папулярных у нас бюджэтнікаў Hyundai i КІА. Новая назва і цэны

«Без ільгот!» У Беларусі пачалі прадаваць машыны, размытненыя адмыслова для перагону ў Расію

Падатковая апублікавала поўны спіс аўто, за якія прыйдзецца плаціць падаткі ў дзесяціразовым памеры

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
20

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?