У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 19 сакавіка пачнецца суд над музыкамі. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе паводле арт. 342 КК. Справу будзе разглядаць суддзя Алена Жывіца, піша «Вясна».

Вакаліста і аўтара песень Аляксандра Ільіна, бас-гітарыста Сяргея Кульшу і бубнача Дзмітрыя Халяўкіна затрымалі 5 студзеня. Спачатку палітвязняў асудзілі па адміністрацыйных артыкулах, а пазней перавялі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы. 

Падтрымаць музыкаў: СІЗА № 1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Ільін Аляксандр Васільевіч, Халяўкін Дзмітрый Алегавіч, Кульша Сяргей Іосіфавіч. 

Чытайце таксама:

ГУБАЗіК выклаў відэа з музыкамі Nizkiz, пагражаюць пяццю гадамі

«Хлопцаў шкада, але калі ўжо людзі навучацца?!» Чаму ў затрыманні Nizkiz пачалі вінаваціць саміх музыкаў

На музыкаў Nizkiz завялі крыміналку. Яны на Валадарцы

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5