«Калі раней пытанне аб прыёме на працу вырашалася праз умоўны конкурс, абмеркаванне вынікаў працы на пасяджэнні кафедры, далей вучоным саветам факультэта і ўніверсітэта, то цяпер створана спецыяльная камісія, куды ўваходзяць дэкан, намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце і інш.», — піша Роза Турарбекава.

На яе думку, стварэнне такіх камісій можна лічыць «інстытуцыяналізацыяй рэпрэсій», бо іх функцыя — праверка лаяльнасці супрацоўнікам улады. Само ж іх існаванне — «увасабленне «кругавой парукі», «даносніцтва» і іншых мярзотаў».

«Мала таго, што БДУ пад кантролем і кадравая палітыка ў руках рэктара па бяспецы (афіцэра КДБ). Мала ўсялякіх «смотрящих» на кожным факультэце. Мала таго, што загадчыкі кафедры цяпер пазбаўленыя ўсякай магчымасці прымаць на працу спецыялістаў. Цяпер стварылі спецыяльную камісію», — канстатуе Турарбекава, лічачы гэта вынаходніцтвам рэжыму Лукашэнкі.

Пацвярджэнне існавання такіх камісій на факультэтах БДУ «Наша Ніва» атрымала і з іншых крыніц.

Афіцыйна яны называюцца атэстацыйнымі камісіямі і, адпаведна назве, апрача вырашэння пытанняў аб прыёме на працу новых супрацоўнікаў займаюцца і атэстацыяй ужо наяўных. Прытым самастойнасці нават у межах факультэта гэтыя камісіі не маюць, паколькі ў іх пасяджэннях, па нашых звестках, звычайна бяруць удзел прарэктар БДУ і прадстаўнікі Упраўлення па рабоце з персаналам універсітэта.

Чытайце таксама:

Мінадукацыі выпусціць новы падручнік па філасофіі, хоць і стары «якасна падрыхтаваны»

У 10-х класах гісторыю Беларусі аб'яднаюць з сусветнай гісторыяй у адзін курс

Што адбывалася на апошнім паседжанні Рэспубліканскай рады па гістарычнай палітыцы — вытрымкі з пратакола

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
17