Узначальваў паседжанне Рады яе старшыня — тагачасны кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергеенка. Цяпер ён стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.

Ігар Сергеенка 

Ігар Сергеенка 

Ягоны намеснік у Радзе — Ігар Луцкі, ён жа намеснік Сергеенкі і па Адміністрацыі.

Сакратар рады — гісторык Вячаслаў Даніловіч. Апошнія гады ён быў рэктарам Акадэміі кіравання, а цяпер прызначаны ў парламент. 

Атрымаць дадзены пратакол «Нашай Ніве» дапамог «Белпол». 

Вось якія пытанні стаялі перад тымі, хто сабраўся 5 снежня 2023 у Мінску: 

— «Аб рэалізацыі падыходаў Мінінфармацыі па выманні з продажу выданняў, якія скажаюць гістарычную праўду, і алгарытме ўзаемадзеяння з Мінкультуры і Мінадукацыі па выманні з фондаў бібліятэк экстрэмісцкіх выданняў». 

Заслухаўшы даклад міністра інфармацыі Уладзіміра Пярцова, Рада даручыла Мінінфарму сумесна з МУС, Мінадукацыі, Мінюстам і Саюзам пісьменнікаў Беларусі вызначыць парадак вымання і знішчэння «экстрэмісцкіх матэрыялаў». 

— «Аб неабходнасці выпрацоўкі адзіных падыходаў да рэалізацыі культурнага імпартазамяшчэння». 

Выступіў міністр культуры Анатоль Маркевіч. Было вырашана даручыць Ураду, аблвыканкамам, Мінгарвыканкаму, Мінгандлю, Мінкульту ў самыя кароткія тэрміны выпрацаваць адзіныя падыходы па афармленні аб'ектаў гандлю, харчавання, культуры з выкарыстаннем традыцыйных навагодніх і калядных вобразаў, музычнага суправаджэння. 

— «Аб прынятых захадах па выключэнні лацініцы ў найменнях вуліц і іншых тапаграфічных аб'ектаў і вывядзенні яе да канца 2023 года з ужытку».

Выступалі старшыня Дзяржкамітэту па маёмасці Дзмітрый Матусевіч, начальнік Белчыгункі Уладзімір Марозаў і дырэктар Мінскага метрапалітэна Уладзімір Сотнікаў.

З чым выступалі гэтыя чыноўнікі, і ці хапіла каму з іх духу хаця б для гісторыі пакінуць аргумент на карысць лацінкі, невядома. Але ўсе прагаласавалі за даручэнне ўраду — да канца 2023 выканаць даручэнне Аляксандра Лукашэнкі і з канцамі знішчыць лацінку.

— «Аб распрацоўцы прыкладнай вучэбнай праграмы «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці» і вучэбнай праграмы і вучэбнага дапаможніка «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі» для 10 класа»

Заслухалі даклад міністра адукацыі Андрэя Іванца. Вырашылі прадставіць у Акадэміі кіравання інфармацыю пра зробленую працу і планы, а Даніловіч усё гэта абагуліць і перадасць у Адміністрацыю прэзідэнта.

— «Аб дарожнай карце развіцця часопісаў «Беларускі гістарычны часопіс» і «Гісторыя і грамадазнаўства»

Дарожную карту ўхвалілі.

— «Аб правядзенні рэспубліканскага конкурсу «Адкрываем Беларусь» на прызы Рэспубліканскай рады па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Лукашэнкі». 

Ідэю падтрымалі, будуць праводзіць конкурс.

Чытайце таксама:

«Такога кшталту камісіі ствараюцца не для абароны «гістарычнай праўды», а для ўніфікацыі гістарычнай навукі Беларусі з расейскай»

Гігін прызнаўся, што «Каласы пад сярпом тваім» выключылі са школьнай праграмы з яго ініцыятывы

Сергеенка пра «экстрэмісцкія кнігі»: Размова пра знішчэнне не ідзе

«Вывесці з ужытку». Лукашэнкаўцы вырашылі русіфікаваць і транслітарацыю геаграфічных назваў

Гігін выступіў за чыстку кнігарань — у дзяржаўных сетках пачалі прыбіраць цэлыя серыі кніг

Клас
2
Панылы сорам
15
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
40