Візуалізацыя флагштока на Савецкай плошчы. Згенеравана Hrodna.life з дапамогай нейрасеткі. Фота: Shutterstock.com via travel.by

Візуалізацыя флагштока на Савецкай плошчы. Згенеравана Hrodna.life з дапамогай нейрасеткі. Фота: Shutterstock.com via travel.by

Гродзенская ЖКГ правяла закупку з адной крыніцы, дзяржзакупка завершана. Прапісаны тэрмін пастаўкі — з 6 лютага па 5 ліпеня.

Дакладную вышыню флагштока з чырвона-зялёным дзяржаўным сцягам вызначаць праектам ва ўвязцы з існуючымі будынкамі. У яго будзе дадатковая падсвятленне.

Каля флагштока размесцяць абсталяванне і канструкцыі для размяшчэння герба і прайгравання гімна. Да месца арганізуюць падыход для гараджан і турыстаў. Побач усталююць не менш за два святлодыёдныя экраны з гукам. На тэрыторыі будзе стэла з назвай плошчы.

Візуалізацыя флагштока на Савецкай плошчы. Згенеравана Hrodna.life з дапамогай нейрасеткі. Фота: Shutterstock.com via travel.by

Візуалізацыя флагштока на Савецкай плошчы. Згенеравана Hrodna.life з дапамогай нейрасеткі. Фота: Shutterstock.com via travel.by

Пры работах забяспечаць безбар’ернае асяроддзе пражывання для фізічна аслабленых асоб, азеляняць прылеглую тэрыторыю і перабудуюць інжынерныя сеткі.

Работы правядуць на падставе рашэння Гродзенскага гарвыканкама № 930 ад 18 снежня 2023 года.

Чытайце таксама:

Гродзенцы стварылі петыцыю супраць будаўніцтва новага мікрараёна, які можа сапсаваць від на Каложскую царкву

Відэа з новых плаваючых могілак пад Баранавічамі ўзарвала тыкток

Хто і як знішчае гістарычны Брэст — расследаванне

Клас
2
Панылы сорам
18
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
14