Ілюстрацыйны здымак. Фота: скрыншот з сэрвісу «Яндэкс панарамы»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: скрыншот з сэрвісу «Яндэкс панарамы»

Аўтары петыцыі, як і гісторык архітэктуры, з якім размаўляла «Наша Ніва», адзначаюць, што Каложская царква з’яўляецца імаверным кандыдатам на ўнясенне ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ад Беларусі. А з'яўленне на яе фоне 19-павярховых будынкаў можа стаць перашкодай для атрымання гэтага статусу. Апроч таго, высоткі могуць сапсаваць панараму на ўнікальны храм.

У звароце задаюцца пытаннем, ці лагічна рабіць так, каб жыхары высотак атрымалі выдатны від з вокнаў на стары горад, а ўсе іншыя гараджане атрымалі сапсаваны від на старажытны храм.

Такі падыход да горадабудаўніцтва аўтар петыцыі называе ірацыянальным з пункту гледжання ўрбаністыкі.

Апроч гэтага, аўтары адзначаюць, што такі падыход да забудовы горада ў сярэднетэрміновай і даўгатэрміновай перспектыве можа негатыўна адбіцца на турыстычнай прывабнасці Гродна. 

У сувязі з гэтым аўтары петыцыі ў Гродзенскі гарвыканкам заклікаюць мясцовыя ўлады не ўзводзіць мікрараён «Залаты» або абмежаваць вышыню будынкаў шасцю паверхамі.

Падпісаць петыцыю можна да 8 лютага па спасылцы.

Чытайце таксама:

У Гродне пабудуюць новы мікрараён — высоткі могуць сапсаваць від на Каложскую царкву

Хто і як знішчае гістарычны Брэст — расследаванне

«Сітуацыя з захаваннем драўлянага дэкору ў Беларусі — катастрафічная». Гісторык расказаў, чаму гэта так

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?