Згодна з нядаўна прынятым законам, ІП змогуць займацца толькі відамі дзейнасці, якія будуць уключаны ў пералік урада. Саўмін павінен зацвердзіць яго да 1 ліпеня. Пакуль дакумент знаходзіцца на стадыі распрацоўкі. 15 мая яго павінны вынесці на грамадскае абмеркаванне.

«Арыентыровачна на сёння можна толькі казаць пра нейкія лічбы з улікам таго, што пералікі не зацверджаныя. На думку Мінэканомікі, пытанне закране каля 40 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў», — сказаў Навумовіч.

У міністэрстве таксама чакаюць, што трансфармацыя з ІП ​​у юрыдычныя асобы, якая будзе ісці ў спрошчаным парадку, патэнцыйна можа павялічыць даходы бюджэту.

«Калі гэтая катэгорыя індывідуальных прадпрымальнікаў умоўна застанецца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, гаворка ў частцы напаўнення бюджэту будзе ісці аб суме каля 150 млн рублёў. Калі гэтыя віды дзейнасці трансфармуюцца на сённяшні дзень у форму юрыдычнай асобы, то такі ж суб'ектны склад у форме юрыдычных асоб сёння выплачвае каля 440 млн рублёў», — растлумачыў Навумовіч.

Падчас прэс-канферэнцыі першы намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко адзначыў, што за два гады малое прадпрымальніцтва ўжо павялічыла ўклад у фармаванне бюджэтаў усіх узроўняў на 600 млн рублёў у выніку падатковых змен.

«Будзе адбывацца зараз трансфармацыя індывідуальных прадпрымальнікаў, шэраг працягне сваю дзейнасць, што будуць адпавядаць відам дзейнасці, якія змяшчаюцца ў пераліку, частка будзе ліквідаваная, калі не будзе жадання пераходзіць у камерцыйную арганізацыю і, адпаведна, частка працягне працу ў выглядзе камерцыйнай арганізацыі. Мы не бачым тут нейкіх значных сур'ёзных наступстваў для бюджэту ў частцы страт даходу, але і не чакаем значнага, прарыўнога паступлення дадатковых сродкаў, таму што не мэта гэтага закона фіскальныя наступствы», — сказаў Зміцер Кійко.

Чытайце таксама:

Польскі бізнэс патрабуе адкрыць памежныя пераходы на мяжы з Беларуссю або кампенсаваць яму страты

Апублікавалі змены ў закон для прадпрымальнікаў. Што ў іх?

Чым беларускія прадпрымальнікі адрозніваюцца ад рускіх і ўкраінцаў

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4