Кобра Хасані. Фота: Ганна Матавілава / MR7

Кобра Хасані. Фота: Ганна Матавілава / MR7

Мацулевіча абвінавачваюць у арганізацыі выезду і дачы хабару начальніку памежнай службы ФСБ Расіі. Паводле версіі следства, ён — разам з іншым перавозчыкам, Джэлані Гулама, — абяцаў афганскай журналістцы Кобры Хасані давезці яе да Германіі і зрабіць дакументы.

Слуханні па справе праходзяць з кастрычніка 2023 года. 6 лютага 2024 года Хасані выступіла з апошнім словам. Пракурор запытаў для яе 3 гады калоніі паводле артыкула аб незаконным перасячэнні мяжы (частка 3 артыкула 322 КК РФ).

22 мая 2022 года Хасані і сямёра грамадзян Афганістана выехалі з Масквы ў Санкт-Пецярбург, адкуль яны планавалі трапіць у Еўропу. Для гэтага кожны з іх павінен быў заплаціць па 3 тысячы даляраў, пісала выданне «Север. Реалии».

У Пецярбургу ў 12 афганцаў сабралі па 500 даляраў, з якіх, па версіі абвінавачвання, Мацулевіч збіраўся даць хабар на мяжы. Да мяжы яны не дабраліся, бо ўсіх удзельнікаў пераезду затрымалі супрацоўнікі ФСБ.

У Афганістане Хасані супрацоўнічала з турэцкім інфармагенцтвам Anadolu і амерыканскім радыё National Public Radio News, а таксама працавала на канале Afganistan Youth TV. З краіны яна ўцякла пасля захопу ўлады талібамі ў жніўні 2021 года.

Чытайце таксама:

Былому прэм'еру Пакістана і ягонай жонцы далі па 7 гадоў зняволення за тое, што надта хутка пажаніліся

Гомельскіх школьнікаў прымусяць шукаць гераічнае мінулае ў Афганскай вайне. Цяпер ідэолагі назвалі яе «спецаперацыяй»

Пілоты бізнэс-джэта, што разбіўся ў гарах Афганістана, лёталі па падробленых дакументах, а сам борт не прайшоў тэхагляд

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
2