Ілюстрацыйны здымак. Фота: скрыншот з відэа ctv.by
Генеральны дырэктар мусіць мець тэхнічную адукацыю і досвед працы кіраўніком на вытворчым прадпрыемстве ад 5 гадоў.
Апроч гэтага, ад кандыдата патрабуюць валодання англійскай і кітайскай мовамі. Як вынікае з апісання вакансіі, свабоднае валоданне кітайскай — адзін з найважнейшых крытэрыяў для працаўладкавання.
Абяцаная зарплата — 6240 рублёў, або 5366 рублёў пасля аплаты падаткаў. Па бягучым курсе, гэта каля 1680 даляраў на рукі.
Прадпрыемства «Мідэа-Гарызонт» было заснавана ў Мінску ў 2007 годзе — кітайскім холдынгам Midea Group і беларускім холдынгам «Гарызонт». Асноўная група тавараў, якія вырабляюць на сумесным прадпрыемстве — мікрахвалёўкі. Прадукцыю выпускаюць як пад маркай Horizont, так і Midea.
Чытайце таксама:
Сярэдні заробак у лістападзе падрос зусім крыху
Што Беларусі выгадней эканамічна — імкнуцца ў ЕС або заставацца ў саюзе з Расіяй?