Фота: МЗС

Фота: МЗС

24 лістапада міністр замежных спраў Сяргей Алейнік сустрэўся з апостальскім нунцыем арцыбіскупам Антэ Ёзічам.

«Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Пасадам. Адбыўся абмен думкамі аб міжнароднай сітуацыі, уключаючы кантэкст намаганняў па ўрэгуляванні рэгіянальных канфліктаў», — гаворыцца ў паведамленні МЗС.

Нагадаем, што на мінулым тыдні стала вядома пра затрыманне ксяндза Генадзя Акалатовіча. На гэтым тыдні быў затрыманы ксёндз Вячаслаў Пялінак, а Рабочы рух апублікаваў расследаванне, у якім гаворыцца, што пробашч касцёла ў Стоўбцах Ігар Лашук мае двух сыноў.

Чытайце таксама:

Ксяндза Лашука абвінавацілі ў тым, што ён мае дзяцей. Касцёл пачаў разбіральніцтва

Славутага ксяндза Генрыха Акалатовіча затрымалі. Магчыма, вінавацяць у «здрадзе радзіме»

Затрымалі ксяндза Вячаслава Пялінака

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2