Ігар Лашук

Ігар Лашук

«Справа кс. Ігара Лашука, пробашча парафіі св. Казіміра ў Стоўбцах, даследуецца ў святле нормаў Кодэкса Кананічнага права», — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама курыя пракаментавала і затрыманне пробашча парафіі св. Юзафа ў Валожыне Генадзя Акалатовіча. «Кс. Генадзь Акалатовіч, пробашч парафіі св. Юзафа ў Валожыне, у сувязі з затрыманнем на дадзены момант не можа выконваць душпастырскія абавязкі. Акалічнасці справы высвятляюцца», — адзначаецца ў паведамленні.

Некалькі дзён таму «Рабочы рух» выпусціў расследаванне пра тое, што тытул папскага рыцара для набліжанага да Лукашэнкі бізнэсоўца Аляксандра Зайцава лабіраваў ксёндз Ігар Лашук, і гэта рабілася дзеля абыходу санкцый.

Таксама ў расследаванні гаворыцца пра тое, што Ігар Лашук, імаверна, з’яўляецца татам двух хлопчыкаў 2010 і 2013 г. н. і мае пастаянныя сувязі з іх маці С.

Каталіцкім святарам забаронена мець сям'ю, і яны прымаюць цэлібат.

Аднак, паводле базы АІС Пашпарт, татам абодвух хлопчыкаў з’яўляецца Лашук Ігар Станіслававіч (поўны цёзка ксяндза). Пры гэтым у Беларусі ёсць толькі адзін чалавек з такім прозвішчам, імем і імем па бацьку, гаворыцца ў расследаванні.

Таксама ў расследаванні сцвярджаецца, што, паводле базаў звестак, ад 2007 да 2020 г. С. выязджала з Ігарам Лашуком за мяжу як мінімум 25 разоў, а сам святар разам з С. і малодшым сынам на легкавым аўто ездзіў ва Украіну, а летам 2012 г. яны разам ляталі ў Балгарыю.

Ксяндза Ігара Лашука часам называюць «ксяндзом-будаўніком». Ëн узвёў касцёлы ў мінскай Серабранцы, рушчыцаўскім Багданаве, а цяпер будуе ў Стоўбцах. 

Чытайце таксама:

«Можа, самі пабудзьце святымі?» Ксёндз Лашук адказаў на расследаванне пра яго сувязі з «кашальком» Лукашэнкаў, а пасля выдаліў пост

Славутага ксяндза Генрыха Акалатовіча затрымалі. Магчыма, вінавацяць у «здрадзе радзіме»

Клас
4
Панылы сорам
23
Ха-ха
20
Ого
10
Сумна
3
Абуральна
11