Юрый Горлаў нарадзіўся і вырас у расійскай Бранскай вобласці. У Беларусь ён пераехаў толькі ў 2000 годзе пасля заканчэння Бранскай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

У інтэрв'ю газеце «Мінская праўда» Юрый Горлаў распавядаў, што апынуўся ў Беларусі дзякуючы свайму дзядзьку, які служыў у вайсковай часці пад Мінскам.

Адразу пасля пераезду кар'ера Юрыя Горлава рэзка пайшла ўверх. Усяго за год ён пераадолеў шлях ад заатэхніка адной з гаспадарак Пухавіцкага раёна да галоўнага спецыяліста камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання Мінскага аблвыканкама.

Якім чынам Юрый Горлаў усяго за год здолеў атрымаць беларускае грамадзянства, што з'яўляецца абавязковай умовай для працы дзяржаўным служачым, застаецца загадкай.

У Мінскай вобласці на розных пасадах Юрый Горлаў агулам знаходзіўся 22 гады. У Гомельскую вобласць чыноўнік быў пераведзены з пасады старшыні Маладзечанскага райвыканкама, на якой ён працаваў з 2018 года.

Юрый Горлаў змяніў на пасадзе памочніка Лукашэнкі ў Гомельскай вобласці Сяргея Барташа, які 8 жніўня 2023 года быў прызначаны міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання. За апошнія два гады з пасады інспектара — памочніка ў Гомельскай вобласці на павышэнне таксама пайшлі Мікалай Рагашчук (намеснік кіраўніка справамі прэзідэнта) і Юрый Шулейка (старшыня Брэсцкага аблвыканкама).

Чытайце таксама:

Лукашэнка прызначыў новага памочніка па Гомельскай вобласці, зрабіў змены ў мясцовай вертыкалі і сярод кіраўнікоў прадпрыемстваў

Лукашэнка даў наказ чыноўнікам выбраць дэпутатаў, якіх пасля «абяруць», і не хаваць гэтага

Лукашэнка прыдумаў, як навесці парадак на фермах і паабяцаў разукамплектаваць урад за кароў

Клас
4
Панылы сорам
7
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
32