1029633114_0_59_1591_954_1920x0_80_0_0_ac23f7882218edb3271b19e70dcb72dc.jpg

Таргі праводзіў швейцарскі аўкцыённы дом Koller, дзе падкрэслілі, што сапраўднасць работ ураджэнца Беларусі была пацверджаная ў розны час парыжскім Камітэтам Марка Шагала.

У прыватнасці, на пятнічны аўкцыён былі выстаўлены дзве карціны позняга перыяду творчасці мастака. Абедзве ён напісаў у 1973 годзе. Гаворка ідзе пра палотны «Блакітная ваза» і «Вялікі букет у Вансе», якія Шагал стварыў, калі ўсё больш яго «прыцягваў кветкавы матыў».

«Ён вяртаўся да гэтай тэмы з канца 1920-х гадоў, хоць яго букеты ніколі не стаялі асобна ў сэнсе класічных нацюрмортаў, а спалучаліся з краявідамі, формамі жывёл і фігурамі», — сказана ў паведамленні аўкцыённага дома.

Характэрна, што «Блакітная ваза» ўдзельнічала ў таргах менш за тры хвіліны і трапіла да новага гаспадара за 671 тысячу даляраў. Карціну «Вялікі букет у Вансе» набылі за 354 тысячы швейцарскіх франкаў (каля 395 тысяч даляраў).

Першая праца да таго, як яе вырашылі прадаць, перайшла да ўладальнікаў па спадчыне і знаходзілася ў прыватнай калекцыі ў Швейцарыі. Што тычыцца другой, то яна нейкі час захоўвалася ў калекцыі дачкі мастака Іды Шагал, а пазней апынулася ў прыватных калекцыях у Італіі.

На таргі таксама была выстаўлена праца Шагала «Рэвалюцыя», напісаная мастаком у 1939 годзе. На карціне намаляваны два супрацьлеглыя адзін аднаму светы. Гэтую карціну Шагала прадалі на аўкцыёне за 305 тысяч франкаў (каля 340 тысяч даляраў).

Таксама ў Цюрыху пайшла з малатка праца мастака «Аголеная на кукішках» (1952), выкананая тушшу і гуашшу. Новы ўладальнік аддаў за яе 91,8 тысячы швейцарскіх франкаў (больш за 102 тысячы даляраў).

Чытайце таксама:

Унучкі Марка Шагала падарылі Віцебску 60 кніг з бібліятэкі мастака

Марк Шагал: у чым яго геній

Беларуская рада культуры пачала кампанію па адвакацыі беларускага мастацтва за мяжой. Першы — Шагал

Шагал, Суцін, Бакст… Што зрабіць, каб свет пачаў іх лічыць выхадцамі з Беларусі?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
1